Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Макей у Рызе да прэсы не падыйшоў


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Перад пачаткам сёньняшняга пасяджэньня лідэры Эўразьвязу і дзяржаў-партнэраў маюць магчымасьць зьвярнуцца да прэсы, выказаць свае спадзевы ад саміту.

Прадстаўнік Беларусі Ўладзімер Макей такую магчымасьць праігнараваў, ён павітаўся з арганізатарамі саміту і прайшоў паўз шэрагі журналістаў.

Чакаецца, што ён дасьць асобную прэсавую канфэрэнцыю для беларускіх журналістаў, акрэдытаваных на саміце.

Тым часам кіраўніца зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Фэдэрыка Магерыні назвала цяперашні саміт «новай эрай партнэрства»:

«Я спадзяюся, што гэта будзе добры дзень для Эўразьвязу і для ўсіх шасьці краінаў-партнэраў. Мы маем нармальныя працоўныя адносіны з нашымі партнэрамі; магчыма, не сэнсацыйныя, але плённыя», — заявіла яна перад пачаткам паседжаньня.

Прэм’ер-міністар Фінляндыі Аляксандр Стуб заявіў, што ў парадку дня сёньняшняга саміту пытаньні аблягчэньня візавага рэжыму і эканамічнага супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, Украіна і Грузія блізкія да бязьвізавага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG