Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей чакае ад Рыскага саміту руху ў бок міру і стабільнасьці


Уладзімер Макей (архіўнае фота)

Уладзімер Макей (архіўнае фота)

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей прыбыў на саміт «Ўсходняга партнэрства» ў Рыгу.

Пра свае чаканьні ад саміту міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў журналістам пасьля таго, як прыехаў на прыём ад імя прэзыдэнта Латвіі:

«Мы хочам, каб гэты саміт даў надзею на тое, што наш рэгіён стане асяродкам міру і стабільнасьці, а не асяродкам канфрантацыі. Аб гэтым мы павінны падумаць. Гэта тычыцца ня толькі сытуацыі ва Ўкраіне, але і эканамічных пытаньняў, фінансавых праблем».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG