Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры пасадцы бульбы загінуў беларус


Бульбасаджалка

Бульбасаджалка

23 красавіка 73-гадоваму мужчыну ў Ваўкавыскім раёне заціснула руку бульбасаджалкай. Здарэньне адбылося на тэрыторыі прыватнага домаўладаньня, паведамляе Ваўкавыск у сеціве.

Супрацоўнікі МНС пры дапамозе гідраўлічных нажніц расьціснулі рэдуктар і вынялі руку пацярпелага. Аднак рэанімацыйныя дзеяньні, праведзеныя брыгадай хуткай мэдычнай дапамогі, вынікаў не далі.

Высьветлілася, што прылада зацягнула швэдар пэнсіянэра, а пасьля заціснула і руку. Паводле лекараў, з-за болевага шоку ў пацярпелага адбыўся сардэчны прыступ, які і стаў прычынай сьмерці.

XS
SM
MD
LG