Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адам Мальдзіс застаецца ў польскім шпіталі


Адам Мальдзіс у польскім шпіталі
Адам Мальдзіс у польскім шпіталі

82-гадовы беларускі літаратуразнаўца і гісторык быў вымушаны спыніць дасьледаваньне кніг, вывезеных зь Беларусі ў 1939 годзе, і цяпер праходзіць курс лячэньня ў шпіталі Дзіцяткі Ісуса ў Варшаве.

Адам Мальдзіс знаходзіўся ў Кракаўскім унівэрсытэце на запрашэньне Міжнароднага цэнтру культуры з 2 сакавіка 2015 году. Знаходжаньне там павінна было працягнуцца да 31 траўня. Як стыпэндыянт Кракаўскага ўнівэрсытэту Адам Мальдзіс дасьледаваў ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы фонды кніг, вывезеных зь Беларусі ў 1939 годзе.

«Ён вельмі даўно цікавіцца гэтай тэмай. Два гады ішлі перамовы аб выдзяленьні Адаму Мальдзісу гэтай стыпэндыі. На жаль, толькі месяц ён змог прабыць ва ўнівэрсытэце. Пасьля завяршэньня курсу лячэньня ў Варшаве вяртацца ў Кракаў бацька ўжо ня будзе — павязем у Менск», — паведаміў Свабодзе сын Адама Мальдзіса Яраслаў.

У канцы сакавіка Адаму Мальдзісу стала дрэнна, і ён вырашыў паехаць у Менск. 28 сакавіка па дарозе з Кракава ў Менск яго паклалі ў шпіталь Дзіцяткі Ісуса ў Варшаве з дыягназам «запаленьне страўніка». Як распавёў Яраслаў Мальдзіс, прычынай захворваньня стала тое, што ў Кракаве Адам Мальдзіс згубіў зубны пратэз і амаль месяц ня мог вытрымліваць рэкамэндаваную дактарамі дыету.

«Я быў у бацькі 2 красавіка, яму ўжо стала лепш. Чытае газэты. Нават хацеў падымацца. Але яшчэ тыдні два будзе на лячэньні ў шпіталі», — кажа Яраслаў Мальдзіс.

Паводле Яраслава Мальдзіса, затраты на лекаваньне возьме на сябе «Белдзяржстрах», страхоўку якога аформіў у Беларусі Адам Мальдзіс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG