Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілёт Germanwings «утойваў хваробу» — сьледзтва


Андрэас Любіц

Андрэас Любіц

Нямецкі пілёт Андрэас Любіц, які наўмысна зьнішчыў самалёт авіякампаніі Germanwings, забіўшы сябе і 149 чалавек на борце, «утойваў сваю хваробу» ад працадаўцы і калегаў-пілётаў.

Гэтую зьвестку падаюць міжнародныя прэс-агенцтвы, спасылаючыся на сьледчых трагічнай авіякатастрофы, якая наступіла ў францускіх Альпах 24 сакавіка. Назва хваробы не паведамляецца.

«Былі канфіскаваныя дакумэнты мэдычнага зьместу, якія паказваюць на існаваньне хваробы і адпаведнага лячэньня лекарамі», — Ройтэрс цытуе сьледчага зь Дзюсэльдорфу, дзе пілёт жыў і дзе меўся закончыцца рэйс самалёта Germanwings, які пачаўся ў Барсэлёне.

Сьледчы дадаў, што згаданыя дакумэнты былі знойдзеныя падчас ператрусу ў двух дамах Любіца — у Дзюсэльдорфе і ў мястэчку Монтбаўр.

Нямецкае выданьне Bild паведаміла сёньня, што Андрэас Любіц шэсьць гадоў таму лячыўся ў псыхіятраў ад «сур’ёзнага выпадку дэпрэсіі».​

Сьледчыя пасьля ператрусу выносяць дакумэнт з дому, дзе жыў Андрэас Любіц

Сьледчыя пасьля ператрусу выносяць дакумэнт з дому, дзе жыў Андрэас Любіц

XS
SM
MD
LG