Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядома пра яшчэ 8 самагубстваў пілётаў праз авіякатастрофы


Замок на дзьверах кабіны пілёта
Замок на дзьверах кабіны пілёта

27-гадовы пілёт Андрэас Любіц, які, паводле сьледзтва, наўмысна зьнішчыў самалёт авіякампаніі Germanwings, забіўшы сябе і 149 чалавек на борце, быў ня першым, хто зьвёў рахункі з жыцьцём такім чынам.

Паводле статыстыкі Фэдэральнай авіяцыйнай адміністрацыі ЗША, якую прыводзіць The New York Times, сярод 2758 авіякатастрофаў у 2003-2012 гг. восем былі клясыфікаваныя як самагубства пілёта.

Гэтыя здарэньні ўключаюць крушэньне самалёта Mozambique Airlines у лістападзе 2013 году, якое вельмі нагадвала цяперашнюю трагедыю авіялайнэра Germanwings. Паводле сьледзтва, калі другі пілёт пакінуў сваё месца і выйшаў у туалет, капітан замкнуў кабіну, адключыў аўтапілёт і ўручную накіраваў самалёт да зямлі. Самапісец самалёта зарэгістраваў грук другога пілёта ў дзьверы кабіны. У катастрофе, якая наступіла ў Паўночнай Намібіі, загінулі ўсе 33 чалавекі на борце.

Самы трагічны выпадак «самагубства пры дапамозе самалёта» (aircraft-assisted pilot suicide) адбыўся ў кастрычніку 1999 году, калі ў Атлянтычны акіян каля ўзьбярэжжа штату Масачусэтс упаў самалёт эгіпэцкіх авіяліній, які ляцеў у Каір. Паводле сьледзтва, другі пілёт пачакаў, пакуль капітан ня выйдзе з кабіны, а потым выключыў аўтапілёт. Калі самалёт знаходзіўся ў піке ў акіян, самапісец зарэгістраваў, як пілёт паўтараў па-арабску фразу «Я спадзяюся на Бога». Загінулі 217 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG