Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі пратэстуюць прыхільнікі Саакашвілі


У цэнтры Тбілісі на плошчы Свабоды ў суботу праходзіць збор удзельнікаў акцыі прыхільнікаў экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, якія маюць намер запатрабаваць адстаўкі дзеючага ўраду, перадае Інтэрфакс.

Па ацэнцы экспэртаў, на плошчы Свабоды сталіцы Грузіі знаходзяцца ад 3 да 5 тысяч чалавек. Да пачатку мітынгу яго арганізатары падбадзёрваюць тых, хто сабраўся і час ад часу паведамляюць, што да плошчы ідуць «тысячы і тысячы незадаволеных гэтым урадам людзей».

Пасьля заканчэньня мітынгу яго ўдзельнікі перамесьцяцца да будынку Дзяржканцылярыі, дзе засядае ўрад Грузіі, і там запатрабуюць яго адстаўкі.

Чакаецца, што празь відэамост з Кіева да ўдзельнікаў акцыі зьвернецца Міхаіл Саакашвілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG