Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка прызначыў Саакашвілі старшынём Рады рэформаў


Міхэіл Саакашвілі
Міхэіл Саакашвілі

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка стварыў Дарадчую міжнародную раду рэформаў і прызначыў яе старшынём былога прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі, паведамляе прэсавая служба ўкраінскага прэзыдэнта.

«Мы дастаткова доўга думалі, як лепш выкарыстоўваць веды, досьвед і ўнікальныя ноў-хаў Міхэіла Саакашвілі. У Грузіі ён змог рэфармаваць фактычна ўсе сфэры эканамічнага, палітычнага і грамадзкага жыцьця. Той шлях, які мы толькі пачалі летась з Рэвалюцыі Годнасьці, нашы суседзі праклалі і праверылі. І яны гатовыя дзяліцца з намі сваім досьведам. Да нядаўняга часу Міхэіл быў, па сутнасьці, пазаштатным кансультантам Украіны ў пытаньнях рэформаў. І сёньня, нарэшце, ён атрымае афіцыйны статус», - сказаў Парашэнка.

«Міхэіл стане прадстаўніком Украіны за мяжой і, адначасова, прадстаўніком міжнароднай супольнасьці ва Ўкраіне. Мы ўпэўненыя, што менавіта ён зможа наладзіць двухбаковую камунікацыю паміж Украінай і сьветам у пытаньнях рэформаў - прыцягнуць найлепшы замежны досьвед і годна прадстаўляць нашу працу за мяжой», - адзначыў Пятро Парашэнка.

Саакашвілі, які быў прэзыдэнтам Грузіі амаль дзесяць гадоў, да 2013-га, у Тбілісі цяпер абвінавачваецца па некалькіх справах. Былы прэзыдэнт і яго паплечнікі называюць гэтыя справы палітычна матываванымі.

Раней грузінскі віцэ-прэм'ер Каха Каладзэ заявіў, што яму «балюча» бачыць ва ўкраінскім урадзе былых чыноўнікаў з Грузіі, некаторыя зл якіх падазраюцца ва ўчыненьні злачынства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG