Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адмовілася выдаць Грузіі Саакашвілі


Міхэіл Саакашвілі
Міхэіл Саакашвілі

Генэральная пракуратура Ўкраіны адмовіла Грузіі ў выдачы былога прэзыдэнта Міхэіла Саакашвілі і былога міністра юстыцыі Зураба Адэішвілі.

Аб гэтым украінскаму агенцтву «Апостраф» паведаміла намесьніца кіраўніка прэсавага цэнтру пракуратуры Грузіі Натыя Сухіяшвілі.

У Грузіі Саакашвілі і Адэішвілі абвінавачваюцца ў махлярстве, падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Грузінскім уладам вядома, што абодва яны знаходзяцца на ўкраінскай тэрыторыі.

13 лютага прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў экс-прэзыдэнта Грузіі кіраўніком Кансультатыўнай міжнароднай рады рэформаў.

15 лютага МЗС Грузіі выклікаў украінскага пасла Васіля Цыбенку для тлумачэньняў з гэтай нагоды.

Саакашвілі пакінуў Грузію ў канцы кастрычніка 2013 году, не чакаючы фармальнага заканчэньня свайго прэзыдэнцкага тэрміну — у лістападзе.

У жніўні мінулага года генпракуратура Грузіі падала ў Інтэрпол запыт аб выдачы міжнароднага ордэру на арышт экс-прэзыдэнта.

Украінцы пра прызначэньне Саакашвілі кіраўніком Кансультацыйнай рады рэформаў ва Ўкраіне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:32 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG