Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў страляніны ў Тунісе вырасла да 22 чалавек, большасьць зь якіх — замежныя турысты.

Рада бясьпекі ААН асудзіла напад на музэй у Тунісе. У арганізацыі адзначылі, што гэты тэрарыстычны акт ня можа зьмяніць шлях краіны да дэмакратыі.

Прэзыдэнт Туніса Бэджы Эсэбсі заявіў у выступе, што ягоная краіна вядзе «вайну супраць тэрору».

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры далучыўся да эўрапейскіх лідэраў, якія таксама асудзілі напад, і заявіў, што Вашынгтон па-ранейшаму «падтрымлівае намаганьні ўраду Туніса па руху да бясьпечнай, квітнеючай і дэмакратычнай краіны».

У выніку страляніны ў музэі Туніса загінулі 20 замежнікаў і двое тунісцаў, дзясяткі былі параненыя.

Сярод загінулых — грамадзяне Італіі, Гішпаніі, Польшчы, ФРГ і Калюмбіі.

Нападнікі атакавалі турыстаў, калі яны выходзілі з аўтобуса каля музэя Бардо, які разьмешчаны ля будынку парлямэнту.

Многіх турыстаў баевікі ўзялі ў закладнікі — іх вызвалілі сілавікі падчас спэцапэрацыі, двух узброеных мужчынаў застрэлілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG