Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць забітых у Тунісе дасягнула 19 чалавек. Зь іх 17 турыстаў.


Паліцыя каля месца нападу 18 сакавіка
Паліцыя каля месца нападу 18 сакавіка

Прэм’ер-міністар Тунісу Хабіб Эс-Сіда заявіў, што 19 чалавек, у тым ліку 17 замежных турыстаў, былі забітыя баевікамі, якія напалі на музэй у сталіцы краіны.

Кіраўнік туніскага ўраду сказаў, што адзін з загінулых мясцовых жыхароў быў супрацоўнікам сілаў бясьпекі. 22 турысты і два тунісцы былі параненыя. Два нападнікі былі забітыя сіламі бясьпекі. Турысты, захопленыя ў закладнікі, былі вызваленыя.

Сярод ахвяраў — грамадзяне Гішпаніі, Італіі, Нямеччыны і Польшчы.

Пакуль што ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за напад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG