Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску затрыманы Алесь Макаеў


Алесь Макаеў

Алесь Макаеў

Актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў затрыманы ў Менску, яго адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну.

Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, Макаеву ў 11:30 патэлефанаваў невядомы і настойліва дапытваўся, дзе ён пражывае. Верагодна, тэлефанаваў супрацоўнік міліцыі, які жадаў альбо сустрэцца з прадпрымальнікам, альбо даставіць яго ў суд.

Празь некаторы час, калі Алесь Макаеў выйшаў з дому, каб схадзіць у гастраном, яго сустрэлі супрацоўнікі міліцыі, пасадзілі ў аўтамабіль і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску.

Учора актывіст Алесь Макаеў быў затрыманы пасьля сустрэчы з гандлярамі ў цэнтры «Сьвет моды» на Ждановічах. У міліцыі зь яго ўзялі тлумачэньні і адпусьцілі, паабяцаўшы, што пазоў у суд альбо рашэньне аб сплаце штрафу дашлюць у панядзелак.

XS
SM
MD
LG