Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На сходзе прадпрымальнікаў затрымалі Алеся Макаева. Магчымы суд


Алесь Макаеў

Алесь Макаеў

Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў быў затрыманы і дастаўлены ў аддзяленьне міліцыі на рынку «Ждановічы».

Як паведаміў Радыё Свабода спадар Макаеў адразу на выхадзе з пастарунку, зь яго ўзялі тлумачэньні, што ён рабіў у цэнтры «Мір моды», дзе гандляры абмяркоўвалі свой далейшы лёс. Макаева адпусьцілі, але пазоў у суд альбо рашэньне пра сплату штрафу абяцалі выслаць заўтра.

Па ацэнках Алеся Макаева, байкатавалі працу блізу 90% «іпэшнікаў», якія сплачваюць адзіны падатак, — гэта гандляры адзеньнем, абуткам, галянтарэяй, бялізнай і г. д.

Дапытвалі Алеся Макаева начальнік РУУС Цэнтральнага раёну Менска Артур Шахлай, а таксама сьледчыя ды іншыя міліцэйскія чыноўнікі. У панядзелак будзе абвешчана, якая мера спагнаньня пагражае прадпрымальніку. Спадар Макаеў ня мае адказу, што стала прычынай да затрыманьня. Відавочна, размова актывіста з калегамі пацягнула на «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства».

Сёньня па ўсёй Беларусі паралізаваная праца абсалютнай бальшыні гандлёвых цэнтраў і рынкаў. Па ацэнках Алеся Макаева, байкатавалі працу блізу 90% «іпэшнікаў», якія сплачваюць адзіны падатак, — гэта гандляры адзеньнем, абуткам, галянтарэяй, бялізнай і г. д.

Ад 1 сакавіка набыў моц прэзыдэнцкі ўказ № 222. Згодна зь ім, гандляры мусяць мець адмысловыя сэртыфікаты на кожную адзінку тавару. У іншым выпадку кантрольныя органы пагражаюць вялізнымі штрафамі і канфіскацыяй маёмасьці.

Прадпрымальнікі кажуць, што атрымаць суправаджальныя дакумэнты ў патрэбных аб’ёмах практычна нерэальна: большая палова тавару набываецца на аптовых рынках у Расеі, дзе ніякія сэртыфікаты не прадугледжаныя.

Апроч таго, зацікаўленыя ведамствы не пайшлі насустрач гандлярам, адмовіўшыся працягнуць тэрмін рэалізацыі так званай «рэшты» — тавараў, завезеных да 1 ліпеня, калі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 222. У выніку большая палова асартымэнту ў гандлёвых цэнтрах атрымала крымінальнае адценьне.

XS
SM
MD
LG