Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэйвід Полік пра празьмерны нацыяналізм і фашызм


Кандыдат на пасаду рэктара ЭГУ засьцярог ад нацыяналізму і фашызму.

У відэаінтэрвію студэнцкай газэце The UHU Times кандыдат на пасаду рэктара ўнівэрсытэту На пытаньне, ці мэтазгодна прызначыць рэктарам беларускага ўнівэрсытэта амэрыканца, Дэвід Полік адказаў.

«Калі вы паглядзіце на замежныя амэрыканскія ўнівэрсытэты, ды у у шмат якіх зь іх рэктарамі працуюць амэрыканцы. І там пытаньня пра тое, што чалавек з адной краіны ня можа працаваць у іншай краіне, не ўзьнікае. У гэтым ёсьць рацыя. Калі мы гэтага не ўсьведамляем, тады мы пачынаем рабіцца празьмерна нацыяналістычнымі і скатываемся ў фашызм».

Раней група аўтарытэтных прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі выказала недавер Адборачнай камісіі і паставіла пад сумнеў легітымнасьць і справядлівасьць адбору кандыдатураў на пасаду рэктара ЭГУ, які адбываецца, па іх перакананьню, «ва ўмовах інфармацыйнай ізаляцыі». Ліст, у ліку іншых, падпісалі Сьвятлана Алексіевіч, Уладзімер Арлоў, Алесь Бяляцкі, Лявон Вольскі, Мікола Купава, Уладзімер Някляеў, Алег Трусаў, Юры Хашчавацкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG