Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭГУ працуе на пашырэньне «рускага сьвету» — Рада інтэлігенцыі


27 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі выступілі са зваротам з нагоды працэдуры абраньня новага рэктара ЭГУ.

Падпісанты перакананыя, што новы рэктар павінен усьведамляць сваю місію — стварэньне першага эўрапейскага ўнівэрсытэту, дзе мовай выкладаньня будзе мова тытульнай нацыі Беларусі. Асобамі, якія адпавядаюць гэтаму патрабаваньню, яны назвалі прафэсара Аляксандра Краўцэвіча ці былога амбасадара Швэцыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана.

У заяве, зь якой сябры Рады інтэлігенцыі зьвярнуліся ў Кіроўную раду ЭГУ, сьцьвярджаецца, што цяпер гэты ўнівэрсытэт нельга назваць ня толькі беларускім, але і эўрапейскім, бо «асьветніцкай Эўропе заўсёды была ўласьцівая павага і беражлівае стаўленьне да нацыянальных моваў і культур, а ЭГУ працуе на імпэрскую ідэю пашырэньня „рускага сьвету“, навучаючы маладую беларускую эліту на рускай мове».

Пад зваротам падпісаліся 27 чалавек, сярод якіх Уладзімер Колас, Валянцін Голубеў, Алесь Лозка, Марат Гаравы, Уладзімер Халіп, Зінаіда Бандарэнка, Алесь Марачкін, Аляксей Кароль, Алена Анісім, Юры Хашчавацкі, Лявон Баршчэўскі, Радзім Гарэцкі, Алег Трусаў.

На вялікі жаль, трэба прызнаць, што да гэтага часу такія надзеі ня спраўдзіліся. У ЭГУ, як і ва ўсіх унівэрсытэтах Беларусі, дамінуючай мовай выкладаньня зьяўляецца руская.

«Вялікія надзеі прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці зьвязвалі з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам як навучальнай установай, створанай для беларусаў, якія жадаюць атрымаць адукацыю, што грунтуецца на беларускіх і эўрапейскіх культурных і маральных каштоўнасьцях. На вялікі жаль, трэба прызнаць, што да гэтага часу такія надзеі ня спраўдзіліся. У ЭГУ, як і ва ўсіх унівэрсытэтах Беларусі, дамінуючай мовай выкладаньня зьяўляецца руская. Пры гэтым пагардлівае стаўленьне да беларускай мовы ў ЭГУ ні ў якім разе нельга разглядаць як „свабоду выбару“».

Паводле заявы, на пасаду рэктара ЭГУ павінен быць прызначаны чалавек, які ўсьведамляе місію ўнівэрсытэту — стварэньне першага эўрапейскага ўнівэрсытэту, дзе мовай выкладаньня будзе мова тытульнай нацыі Беларусі.

Сярод кандыдатаў на пасаду рэктара ЭГУ ёсьць асоба, якая адпавядае неабходным крытэрам. Гэта — доктар гістарычных навук, прафэсар, дзейны навукоўца і выкладчык Аляксандар Краўцэвіч, які працаваў прарэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы.

«Сярод кандыдатаў на пасаду рэктара ЭГУ ёсьць асоба, якая адпавядае неабходным крытэрам. Гэта — доктар гістарычных навук, прафэсар, дзейны навукоўца і выкладчык Аляксандар Краўцэвіч, які працаваў прарэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. Што да замежных грамадзянаў і іншых кандыдатаў, то за гады, якія яны прапрацавалі ў ЭГУ, у іх было дастаткова часу, каб засьведчыць сваю цікавасьць да беларускай праблематыкі. Аднак яны, на жаль, гэтага так і не зрабілі. Таму мы лічым, што, у сувязі з асаблівасьцямі беларускай сытуацыі, на пасаду рэктара ЭГУ павінен быць прызначаны ня проста дасьведчаны і эфэктыўны мэнэджэр, але чалавек, які ў поўнай меры ўсьведамляе місію ўнівэрсытэту. Прыкладам у гэтым пляне можа служыць і былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, які, апынуўшыся ў нашай краіне, у кароткія тэрміны выдатна засвоіў беларускую мову і ажыцьцявіў мноства ўнікальных і каштоўных праектаў для падтрымкі беларускай мовы і культуры. Дарэчы, калі б Стэфан Эрыксан пагадзіўся на пасаду рэктара ЭГУ, гэта была б таксама вельмі ўдалая і пэрспэктыўная кандыдатура», — зазначаецца ў заяве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG