Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ заклікае ўсе бакі канфлікту на Данбасе сесьці за стол перамоваў


Кіраўнік Адмысловай маніторынгавай місіі (СММ) Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе (АБСЭ) Эртугрул Апакан асудзіў абстрэл Марыюпаля, зьдзейсьнены сэпаратыстамі ў суботу 24 студзеня і заклікаў да паўнавартаснага расьсьледаваньня гэтага эпізоду ваенных дзеяньняў.

Апакан лічыць, што неабходна неадкладнае ўсталяванне рэжыму спыненьня вагню, а канфліктуючыя бакі павінны неадкладна вярнуцца за стол перамоваў.

АБСЭ паведаміла, што ў суботу яе экспэрты прыбылі ў раён, які быў абстраляны — для ацэнкі сытуацыі і вызначэньня ўсіх фактаў, зьвязаных з гібельлю 30-ці і раненьнем больш за 90 чалавек.

Раней у суботу кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Фэдэрыка Магерыні заявіла, што далейшая эскаляцыя «адкрытага ваеннага канфлікту» мае трагічныя наступствы для мірнага насельніцтва. Паводле яе словаў, такое разьвіцьцё падзеяў здольнае прывесьці да далейшага пагаршэньня адносінаў паміж ЭЗ і Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG