Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША асудзіў бамбаваньне Марыюпаля і прыгразіў Расеі


Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры асудзіў абстрэл Марыюпаля ў суботу і заклікаў Расею спыніць падтрымку баевікоў на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай Дзярждэпартамэнтам ЗША.

«Я далучаюся да маіх эўрапейскіх калег з самым рашучым асуджэньнем сёньняшняга жудаснага нападу сэпаратыстамі, падтрымоўванымі Расеяй, на жылыя кварталы Марыюпаля», — адзначыў Кэры.

«Гэта непрымальна, што сэпаратысты публічна выхваляюцца гэтымі і іншымі наступальнымі крокамі, што зьяўляецца парушэньнем менскіх пагадненьняў, якія самі ж і падпісвалі», — заявіў дзяржсакратар ЗША.

Паводле яго словаў, дзеяньні баевікоў ня толькі ў Марыюпалі і Дэбальцава, але і ўздоўж усёй лініі разьмежаваньня «былі ажыцьцяўленыя і падтрыманыя безадказным і небясьпечным рашэньнем Расеі ў апошнія тыдні папоўніць іх забесьпячэньне сотнямі новых адзінак сучаснага ўзбраеньня, у прыватнасьці ракетнымі сыстэмамі, цяжкай артылерыяй, танкамі, бранятэхнікай, а таксама дапамогай з апэратыўным камандаваньнем і кантролем, што працягваецца».

«Мы заклікаем Расею неадкладна спыніць падтрымку сэпаратыстаў, закрыць мяжу з Украінай і вывесьці ўсё ўзбраеньне і жывую сілу, спыніць фінансавую дапамогу», — адзначыў Кэры. Інакш, паводле яго словаў, ціск ЗША і міжнароднай супольнасьці на Расею будзе толькі расьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG