Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Кіева — мітынг памяці ахвяраў у Марыюпалі ФОТА


У Кіеве людзі на Майдан Незалежнасьці, каб ушанаваць памяць загінулых у суботу, 24 студзеня, ад абстрэлаў ў Марыюпалі.

Кіяўляне пачалі прыходзіць на спантанны мітынг з 18:00 са сьвечкамі і кветкамі. І зараз на цэнтральнай плошчы сталіцы каля сотні неабыякавых грамадзян запальваюць лямпадкі па загінулых.

«Яшчэ не пасьпелі з майдану Незалежнасьці прыбраць запаленыя сьвечкі і завялыя кветкі, якія прыносілі, каб ушанаваць загінулых у Валнавасе, і вось Марыюпаль», — кажа кіяўлянка Оля.

Людзі на майдане Незалежнасьці выклалі сьвечкамі слова «Марыюпаль» і прынесьлі невялікія плякаты з надпісамі «Я — Марыюпаль».

Па апошняй інфармацыі, у выніку абстрэлу раёну «Ўсходні» ў Марыюпалі загінулі прынамсі 30 чалавек. Па дадзеных Мінабароны, абстрэл вёўся з падкантрольнай баевікам тэрыторыі. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла місія назіральнікаў АБСЭ. Самі сэпаратысты сьцьвярджаюць, нібыта Марыюпаль абстрэльвалі ўкраінскія вайскоўцы.

XS
SM
MD
LG