Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 28 сьнежня: Джазавы канцэрт у Магілёве; зьніжкі ў Менску


Зборнік Максіма Багдановіча "Вянок"

Зборнік Максіма Багдановіча "Вянок"

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Музычны дом «Клясыка» арганізуе канцэрт «Каляды ў Музэі гісторыі гораду Магілёву» (Магілёўская Ратуша). Праграму «Джаз на Каляды» падрыхтавалі рэтра-шык-бэнд «JuicyJazz» ды опэрная і джазавая сьпявачка Маргарыта Ляўчук. Пачатак а 15.00 і 17.00.

Дзень зьніжак у Менску. Буйныя гандлёвыя прадпрыемствы Мінгарвыканкаму будуць гандляваць са зьніжкамі ад 15% да 20%.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1895 — нямецкі фізык-экспэрымэнтатар Вільгельм Конрад Рэнтген абвясьціў пра адкрыцьцё выпрамяненьня, за якое пазьней стаў першым ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

1908 — у Вільні заснаваная друкарня таварыства «Наша хата», што выдавала беларускія падручнікі і дзіцячыя кніжкі.

1913 — у віленскай друкарні Марціна Кухты выйшла першая і адзіная прыжыцьцёвая кніжка Максіма Багдановіча «Вянок».

«Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,
Я ўзяў і срэбныя засьцёжкі адамкнуў,
Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай
І воску з ладанам прыемны пах пачуў.

Вось псальма сьлічная. „Як той алень шукае
Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я“.
Як вее сьвежасьцю яе краса жывая!
Як радасна далей сьпяшыць душа мая!

І бачу я ў канцы няхітрую прыпіску,
Што „кнігу гэтую раб Божы, дзяк Гапон,
Дзеля душы сьпісаў у месьце Ваўкавыску
У рок сем тысяч сто васьмы з пачатку дзён“.»

Максім Багдановіч, «Кніга».

1973 — выйшла з друку кніга Аляксандра Салжаніцына «Архіпэляг Гулаг».

1991 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з ЗША.

2004 — прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне выйграў Віктар Юшчанка, перамогшы свайго найбліжэйшага канкурэнта Віктара Януковіча.

2011 — Заснавана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца.

У гэты дзень нарадзіліся:

1910 — Іван Шаціла, народны артыст Беларусі.

1954 — Дэнзэл Уошынгтан, амэрыканскі актор і кінарэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1925 — расейскі паэт Сяргей Ясенін.

1984 — беларускі пісьменьнік Мiкола Лобан.


З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

28 сьнежня 1972 у Бэрліне ідэнтыфікуюць парэшткі Марціна Бормана.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG