Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольгу Класкоўскую экстрадуюць у Беларусь


Вольга Класкоўская

Вольга Класкоўская

Міністэрства юстыцыі Швэцыі дазволіла экстрадыцыю Вольгі Класкоўскай у Беларусь.

Пра гэта паведаміла БелаПАН яе маці Людміла Класкоўская пасьля тэлефоннай размовы з дачкой.

Пра рашэньне Міністэрства юстыцыі Швэцыі Вольга Класкоўская даведалася зь пісьмовага паведамленьня, якое атрымала ў турме. Цяпер вырашаюцца тэхнічныя пытаньні экстрадыцыі. Забіраць Вольгу са швэдзкай турмы павінны прадстаўнікі беларускіх праваахоўных органаў.

Паводле словаў Людмілы Класкоўскай, Міністэрства юстыцыі Швэцыі нарэшце знайшло «сур’ёзныя падставы для экстрадыцыі, паколькі ў Беларусі ў Вольгі ёсьць непаўналетняя дачка і маці». На думку маці Вольгі, да рашэньня швэдзкіх уладаў маглі прычыніцца і яе неаднаразовыя звароты ў Генэральную пракуратуру Беларусі.

Рашэньне аб далейшым лёсе Вольгі Класкоўскай будзе прымаць Вярхоўны суд Беларусі — дзе і які тэрмін ёй адбываць. Маці Людміла Класкоўская спадзяецца, што ёсьць шанец на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.

Таксама Людміла Класкоўская мае намер змагацца за вяртаньне Вользе яе малалетняга сына Адама, якога стакгольмскі суд пакінуў з бацькам, а маці забараніў сустракацца зь ім.

Грамадзянкуа Беларусі Вольгу Класкоўскую затрымалі ўвесну 2013 году ў швэдзкім горадзе Ханінге па падазрэньні ў замаху на забойства былога мужа. У жніўні 2013 году стакгольмскі суд прызнаў Класкоўскую вінаватай у замаху на забойства былога мужа Гёкая Безгіна. Яе асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня, якое яна адбывала ў жаночай турме асабліва строгага рэжыму Істад на поўдні Швэцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG