Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалаю Статкевічу зноў забаранілі займацца фізкультурай без турэмнай робы


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Мікалаю Статкевічу забаранілі займацца фізкультурай, зьняўшы турэмную робу. Палітвязень напісаў з гэтай прычыны скаргу, паведаміла жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

«Атрымала ад яго два лісты. Напісаў падрабязьней пра тыя дробныя прыдзіркі, пра якія раней казаў. Аказваецца, яму зноў забаранілі здымаць турэмную робу падчас фізычных практыкаваньняў ды ёсьць іншыя прыдзіркі да адзеньня. Чым гэта патлумачыць, ня ведаю. Магчыма, далі загад за нешта зачапіцца, а фантазія ў турэмшчыкаў ужо не дазваляе нешта новае прыдумаць.»

Таксама Мікалай Статкевіч ў лісьце зноў выказаўся адносна сваёй прапановы вылучыць для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году аднаго з тых апазыцыянэраў, хто пазбаўлены судом права на вылучэньне ці нават цяперашняга палітвязьня. «Гэта гнуткая пазыцыя, якая дазволіць адрэагаваць на тое, што прыдумае адносна выбараў улада. Да таго ж гэта задаволіць выбарцаў, якія выказваюцца за байкот: бо фактычна гэта таксама форма байкоту выбараў», — перадала пазыцыю Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Мікалаю Статкевічу забаранілі займацца фізкультурай, зьняўшы турэмную робу. Палітвязень напісаў з гэтай прычыны скаргу, паведаміла жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

_______________________________________-

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 год зьняволеньня за арганізацыю масавых забурэньняў у дзень прэзыдэнцкіх выбараў, 19 сьнежня 2010 году. Статкевіч адзіны з кандыдатаў на прэзыдэнта, які дагэтуль знаходзіцца за кратамі. Трымаюць апазыцыянэра ў магілёўскай турме, ў адзіночнай камэры. Мікалай Статкевіч не прызнае сябе вінаватым і адмаўляецца падаваць прашэньне аб памілаваньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG