Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віктар Статкевіч і Марына Адамовіч падалі ў міліцыю заяву аб пагрозах


Капэрта абразьлівага ліста

Капэрта абразьлівага ліста

Віктар Статкевіч, бацька экс-кандыдата на прэзыдэнты Мікалая Статкевіча, і жонка палітвязьня Марына Адамовіч падалі заяву ў міліцыю пасля атрыманьня ананімнага ліста з пагрозамі.

Пра гэта паведамляе spring96.org. Як распавёў Віктар Статкевіч, у гарадзкой міліцыі іх сустрэлі вельмі ветліва, прынялі заяву. З маладым супрацоўнікам міліцыі яны размаўлялі амаль дзьве гадзіны.

Ананімны ліст з абразамі і пагрозамі Віктар Статкевіч знайшоў у сваёй скрыні 8 верасьня, вярнуўшыся дахаты са шпацыру. Невядомыя таксама пачапілі на ручку дзьвярэй гэтак званую «георгіеўскую стужку».

Ліст з пагрозамі без паштовых штампаў невядомыя ўкінулі Віктару Статкевічу ў скрыню. Замест адрасу адпраўшчыка напісана «Ісьлямская дзяржава Іраку і Леванту». На капэрце ёсьць таксама ісьлямскі лёзунг «Алаг Акбар!».

88-гадовы Віктар Статкевіч выказвае меркаваньне, што гэтым лістом спрабуюць узьдзейнічаць на ягонага сына-палітвязьня, які ўвесь час адмаўляецца пісаць на імя Аляксандра Лукашэнкі прашэньне аб памілаваньні.

XS
SM
MD
LG