Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква прызнае, што ня можа адказваць на заходнія санкцыі


Міністар эканомікі Расеі Аляксей Улюкаеў

Міністар эканомікі Расеі Аляксей Улюкаеў

Вышэйшыя чыноўнікі ў Маскве прызнаюць, што Расея не гатовая асымэтрычна адказваць на заходнія санкцыі і наўрад ці здольная зрабіць гэта бяз шкоды для сябе.

Прынамсі гэта даў зразумець міністар эканомікі Расейскай Фэдэрацыі Аляксей Улюкаеў па выніках абмеркаваньня шляхоў разьвіцьця эканомікі ва ўмовах санкцый Захаду за ўмяшаньне ў справы Ўкраіны: «Прапрацаваных рашэньняў няма», — сказаў ён журналістам пасьля завяршэньня нарады ў прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна, на якую той сабраў міністраў і губэрнатараў.

У адказ на першыя санкцыі Эўразьвязу, ЗША, Канады, Нарвэгіі, Аўстраліі ды іншых краінаў, якія асудзілі расейскую агрэсію супраць Украіны, Расея абмежавала імпарт заходняга харчаваньня, што неадкладна адбілася на цэнах і дэфіцыце асобных відаў прадукцыі.

Пасьля агалошваньня чарговага санкцыйнага пакету Пуцін яшчэ на мінулым тыдні паабяцаў даць «адэкватны адказ», калі ўрад «знойдзе спосаб стварыць лепшыя ўмовы для нас саміх і каб нічога не рабіць на шкоду сабе». Відавочна, пакуль што расейскія ўрадоўцы ні да чаго адэкватнага не дадумаліся.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG