Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом: Санкцыі змусілі Расею пайсьці на перамір'е


Красная плошча, Масква

Красная плошча, Масква

Прэс-сакратар Белага дома Джош Эрнэст лічыць, што ўведзеныя ЗША і Эўразьвязам санкцыі паўплывалі на заключэньне перамір’я на ўсходзе Ўкраіны. Па ацэнцы прадстаўніка амэрыканскай адміністрацыі, маюцца папярэднія дадзеныя аб тым, што спыненьне вагню, дасягнутае на мінулым тыдні, выконваецца расейскім бокам. Пра гэта ён заявіў на брыфінгу, адказваючы на пытаньне, якім чынам санкцыі ўплываюць на сытуацыю на Ўкраіне.

На яго думку, дзякуючы санкцыям расейскі бок прызнаў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне і падтрымлівае кантакт з новым прэзыдэнтам краіны Пятром Парашэнкам. Прадстаўнік Белага дома падкрэсьліў, што ЗША могуць пайсьці на адмену санкцый супраць Расеі, калі яна выканае абавязальніцтвы па рашэньні ўкраінскага крызісу.

«Мы бачылі першыя прыкметы, што Расея выконвае пагадненьне аб спыненьні вагню, дасягнутае на мінулым тыдні і што гэта ўключае ў сябе некаторы адвод войскаў», — падкрэсьліў ён. «Мы таксама бачылі, што некаторыя абнадзейлівыя прыкметы могуць быць хутка павернутыя назад, таму я не хачу праяўляць залішні энтузіязм у дачыненьні да гэтых раньніх прыкметаў», — заявіў Джош Эрнэст.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG