Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат пра палітвязьня Парфянкова: Худы і бледны, сядзіць у камэры адзін


Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

Адвакат Вольга Безбародкіна ў горацкай калёніі наведала палітвязьня Васіля Парфянкова, ад якога два месяцы не было вестак. Падчас сустрэчы адвакат узгадніла тэкст нагляднай скаргі на прысуд Васілю Парфянкову і даведалася ад яго пра ўмовы ўтрыманьня.

«Чаму не было ад яго лістоў, ён ня ведае. Адпісваў Паўлу Севярынцу, Вользе Мікалайчык, сябрам, а чаму лісты не дайшлі, патлумачыць ня можа. Сядзіць у ПКТ — гэта памяшканьне камэрнага тыпу, у камэры на чатырох чалавек, але трымаюць яго там аднаго. Мяркуе, каб ні з кім не сустракаўся і ня вёў крамольных размоў. Вельмі бледны і худы. Гэтак зь ім абыходзяцца зь лютага, як трапіў у калёнію ў Горках. То кідаюць у карцэр, то ў ПКТ, але апошнім часам затрымаўся ў ПКТ. Чапляліся за драбязу: атрымаў адзеньне, але не пасьпеў прышыць бірку, ці дастаў з тумбачкі харчы ня ў той час. Фактычна зрабілі зь яго злоснага парушальніка рэжыму і адпаведна да яго ставяцца. Але Васіль не разгубіўся, захоўвае аптымізм. Кажа, што шмат чытае, па меры магчымасьці займаецца спортам, рыхтуецца да выхаду на волю».

Выйсьці на волю Васіль Парфянкоў мае на пачатку сьнежня. Палітвязень асуджаны на год зьняволеньня ва ўмовах строгага рэжыму за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду. Гэты нагляд усталявалі за Васілём Парфянковым пасьля некалькіх затрыманьняў на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі. Да таго Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у мітынгу пратэсту супроць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Адбыў некалькі месяцаў у калёніі ў Воршы, вызваліўся праз памілаваньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG