Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Парфянкоў: Мне паціскаў руку цяперашні прэзыдэнт Украіны


Васіль Парфянкоў, архіўнае фота

Васіль Парфянкоў, архіўнае фота

Палітвязень Васіль Парфянкоў даслаў з калёніі ў Горках ліст, у якім вітаў абраньне прэзыдэнтам Украіны Пятра Парашэнкі. Актывіст згадаў, як ў 2004 годзе падчас памаранчавай рэвалюцыі ў Кіеве пазнаёміўся зь бізнэсоўцам Пятром Парашэнкам, які дапамагаў тагачасным абаронцам Майдану ежай. Пра ліст Парфянкова апавяла рэжысэрка Вольга Мікалайчык:

«Вася піша, што было шмат смачнай ежы. А калі Парашэнка даведаўся, што ён зь Беларусі, а Вася там быў адзіны зь Беларусі, то ён паціснуў Васю руку, абняў і быў вельмі ўсьцешаны, што беларусы змагаюцца за Ўкраіну. Васіль ганарыцца, што яму руку тады паціскаў будучы прэзыдэнт Украіны, і спадзяецца, што калі вызваліцца, то зноў паедзе ў Кіеў».

Палітвязень Васіль Парфянкоў адбывае ў калёніі ў Горках год зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду, які на яго наклалі пасьля затрыманьняў на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.
XS
SM
MD
LG