Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямён Сяменчанка назваў прычыны, якія перашкаджаюць украінскім войскам перамагаць


Сямён Сяменчанка
Сямён Сяменчанка

Камбат добраахвотніцкага батальёну «Данбас» апавёў, што апошнім часам Міністэрства абароны агучыла ідэі, якія камбаты добраахвотніцкіх батальёнаў імкнуліся данесьці да вышэйшага кіраўніцтва.

«Так, наўскідку: стварэньне СМЕРШ, партызанскі рух, сыстэма тэрытарыяльнай абароны. Усё выдатна. Толькі хто і ў якой сыстэме каардынатаў гэта будзе рабіць?» — піша Сяменчанка ў сацсетцы.

Ён таксама назваў прычыны, якія спрыялі ўтварэньню складанай сытуацыі ў зоне баявых дзеяньняў:

«Асноўныя прычыны сытуацыі, якая ўтварылася на фронце: адсутнасьць сыстэмы асабістай адказнасьці за непрыняцьце рашэньняў, прыняцьце злачынных рашэньняў, халатнасьць; адсутнасьць сыстэмы „судзіць па выніку“. Як наступства: прыцягненьне ў войска людзей, якія не гатовыя рэальна ваяваць, і „пакіданьне за бортам“ масы людзей, якія гатовыя ня толькі ваяваць, але і аддаць жыцьцё за Радзіму, калі спатрэбіцца», — піша камбат.

«Разрастаецца прорва паміж камандзірамі падразьдзяленьняў і кіраўніцтвам АТА (кажучы коратка: чаму нас гоняць на забой і чаму ніхто не панёс пакараньня); абсалютны бардак ва ўзаемадзеяньні родаў войскаў, адсутнасьць сыстэмы каардынацыі, сувязі, кіраваньня; карупцыя і хаос у забесьпячэньні (войска апранаюць і кормяць валянтэры)», — лічыць Сяменчанка.

Ён зазначыў, што пакуль ня зьменяць людзей, якія не прыносяць выніку, пакуль ня зьменяцца правілы гульні («няма выніку — да пабачэньня, учыніў злачынства — паказальна сеў»), пакуль не запрацуюць контравыведныя арганізацыі, пакуль ня спыніцца бязглуздая дэзынфармацыя грамадзянаў у зводках АТА, нічога істотна ня зьменіцца.

«Любыя заклінаньні пра тое, „што вось зараз мы пераможам“, будуць толькі заклінаньнямі. Любы баявы камандзір скажа, што самы лепшы вынік атрымліваецца на фронце, калі ён усталёўвае гарызантальныя сувязі з такімі ж афіцэрамі, як і ён сам (абмінаючы начальства). Гэта ненармальна, але гэта працуе. Найбліжэйшым часам улада альбо павінна зьмяніць правілы гульні, альбо нам трэба будзе пачаць працэс усталяваньня гарызантальных сувязяў паміж сабой. І ў партызанскім руху ў тым ліку. Часу няма», — піша Сяменчанка, якога цытуе УНІАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG