Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крамлі пацьвердзілі цытату Пуціна пра «ўзяцьце Кіева за два тыдні»


Юрый Ушакоў і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота
Юрый Ушакоў і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота

Пры гэтым памочнік Пуціна зазначыў, што гэтую цытату «вырвалі з кантэксту».

Як заявіў памочнік Уладзімера Пуціна Юрый Ушакоў, некарэктнае цытаваньне з боку Жазэ Мануэля Барозу «выходзіць за рамкі дыпляматычнай практыкі», паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».

Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, што выказваньне прэзыдэнта Расеі пра гатоўнасьць Расеі «ўзяць» Кіеў, працытаванае старшынёй Эўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу, была вырваная з кантэксту і мела іншы сэнс:

«Гэта некарэктна, гэта выходзіць за рамкі дыпляматычнай практыкі. Гэта ня варта сур’ёзнага палітычнага дзеяча. Цытата вырвана з кантэксту і мела іншы сэнс».

Пра заяву прэзыдэнта Расеі паведаміла італьянская газэта Repubbliсa ў рэпартажы пра пасяджэньне Эўрапейскай рады 30 жніўня.

Паводле газэты, прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу сказаў удзельнікам пасяджэньня, што толькі што размаўляў з Пуціным. «Калі я спытаў у яго пра расейскія войскі, якія перасеклі мяжу з Украінай, то лідэр Расеі перайшоў да пагрозаў: „Калі я захачу, то вазьму Кіеў за два тыдні, гэта не праблема“», — так перадаў заяву Пуціна прэзыдэнт Эўракамісіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG