Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аляксандра Лукашэнкі няма праблемаў зь Якабсонам


Аляксандра Якабсон
Аляксандра Якабсон

21 жніўня Аляксандар Лукашэнка прызначыў Аляксандра Якабсона сваім памочнікам-інспэктарам па Менску.

Звычайна прызначэньні такога роўню дзяржаўныя ўлады не камэнтуюць. Але гэтым разам зроблена выключэньне, што і падкрэсьліў кіраўнік Беларусі, які спэцыяльна запрасіў былога галоўнага кантралёра краіны на размову:

«Я раблю гэта наўмысна, каб людзі не падумалі, што ў Якабсона нейкія праблемы з прэзыдэнтам ці дзяржавай».

Я раблю гэта наўмысна, каб людзі не падумалі, што ў Якабсона нейкія праблемы з прэзыдэнтам ці дзяржавай

Падчас размовы Лукашэнка заявіў, што Якабсон «застаецца дзяржаўным чалавекам». І дадаў, што ён не хацеў бы губляць такога спэцыяліста. «Для дзяржавы вельмі важныя мазгі і досьвед, якія сканцэнтраваныя ў такіх людзей», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук так пракамэнтаваў Свабодзе новае прызначэньне Аляксандра Якабсона:

«Пасада, якую атрымаў сёньня Якабсон, лічыцца пасадай для адпачынку, для таго, каб набрацца духу. А можа, і для таго, каб пасьля атрымаць новую пасаду — напрыклад, дыпляматычную, ці, калі ў гэтым будзе неабходнасьць, пайсьці нават на пост прэм’ера. А магчыма, пасада памочніка і будзе апошняй у службовай кар’еры Якабсона.

Таму Лукашэнка гэтым прызначэньнем паказвае, што людзей, якія ляяльныя яму да канца, ён ня кідае. Якабсон мае вялікую інфармацыю, якую пры жаданьні можна выкарыстаць супраць любога чалавека з уладнай вэртыкалі. Таму гэта яшчэ сыгнал і ўсім вэртыкальшчыкам, што калі яны будуць добра служыць, іх жыцьцё і на пэнсіі (а Якабсону 63 гады) будзе вельмі камфортным».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG