Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: Пасьля вайны ў Данбасе патрэбен рэфэрэндум


Былы кандыдат на выбарах прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Някляеў спадзяецца, што перамовы паміж прэзыдэнтамі Ўкраіны і Расеі 26 жніўня ў Менску могуць даць станоўчы вынік.

«Калі глядзець на прагнозы ў мэдыях, то вынікі перамоваў у Менску большасьць аналітыкаў і экспэртаў бачыць несуцяшальнымі. Я з гэтым нязгодны, бо сам факт перамоваў — гэта ўжо пазытыўная зьява. Давайце згадаем, як усё пачыналася. На пачатку чэрвеня адбылася сустрэча ў Нармандыі. Там не было ніякіх перамоваў паміж Пуціным і Парашэнкам, толькі абмен паглядамі спадылба, якія абышлі ўвесь сьвет. Але адразу пасьля той сустрэчы Парашэнка заявіў, што чакае адмены рашэньня Савету Фэдэрацыі Дзярждумы Расеі аб дазволе на выкарыстаньне Ўзброеных сіл на тэрыторыі Ўкраіны. І што было далей? Далей недзе праз 2 тыдні адбылася тэлефонная размова паміж Парашэнкам і Пуціным, вынікам якой стала дамоўленасьць пра перапыненьне агню, і ўрэшце прэзыдэнт Расеі прапанаваў Савету Фэдэрацыі адмяніць пастанову ад 1 красавіка пра выкарыстаньне на тэрыторыі Ўкраіны расейскай арміі. На той момант гэта азначала адвядзеньне пагрозы поўнамаштабнай вайны — гэта быў найбольш істотны вынік перамоваў прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны, працяг якіх рэальна проста неабходны.

З майго гледзішча, ува Ўкраіне неабходна найперш перапыненьне агню. Потым — разбраеньне ўсіх незаконных фармаваньняў. Аднаўленьне законнай улады. І чацьвертае — як бы каму гэта ні падавалася — але ў дадзенай сытуацыі правядзеньне ў Данецкай і Луганскай абласьцях рэфэрэндуму з простымі пытаньнямі: „Вы жадаеце быць у складзе Ўкраіны?“

Чаго чакаць ад перамоваў? А зададзімся пытаньнем: нават калі будуць пэўныя дамоўленасьці пра перапыненьне агню, на што я вельмі спадзяюся, што далей? Вайна рана ці позна скончыцца і што далей? „Крымнаш“, Прыднястроўе, Абхазія, Чачня — а што далей? Якая яшчэ чорная дзіра? Таму неабходна акрэсьліць шляхі выхаду з усіх драматычных сытуацыяў, а ня толькі сытуацыі ваеннай. З майго гледзішча, ува Ўкраіне неабходна найперш перапыненьне агню. Потым — разбраеньне ўсіх незаконных фармаваньняў. Аднаўленьне законнай улады. І чацьвертае — як бы каму гэта ні падавалася — але ў дадзенай сытуацыі правядзеньне ў Данецкай і Луганскай абласьцях рэфэрэндуму з простымі пытаньнямі: „Вы жадаеце быць у складзе Ўкраіны?“ І „Вы жадаеце быць у складзе Расеі?“ Калі гэтыя пытаньні будуць пастаўленыя і хоць нейкае зь іх будзе вырашана, ці зроблены крок да яго вырашэньня, тады можна будзе лічыць, што саміт у Менску сябе апраўдаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG