Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія самалёты маглі зьбіць з тэрыторыі Расеі, магчыма, са зьнішчальніка


Арсень Яцанюк
Арсень Яцанюк

Па адным з двух зьбітых у сераду на ўсходзе Ўкраіны ваенных самалётаў Су-25 магла быць выпушчана ракета клясу «паветра-паветра» з расейскага зьнішчальніка, заявіў прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк у інтэрвію ВВС.

«Верагодна, другі зьнішчальнік быў зьбіты ракетай клясу „паветра-паветра“. Гэта азначае, што ён быў зьбіты іншым зьнішчальнікам, які дакладна ня быў украінскім», — сказаў ён.

На пытаньне, ці гатовы ён з упэўненасьцю сказаць, што ўкраінскі Су-25 быў зьбіты расейскімі ВПС, спадар Яцанюк адказаў:

«Мы ўсе ведаем, хто за ўсім гэтым стаіць. Мы ведаем, хто пастаўляе ўзбраеньне, хто фінансуе тэрарыстаў, хто падтрымлівае прарасейскіх паўстанцаў, хто паставіў сыстэму СА-11 („Бук“), якая зьбіла пасажырскі самалёт MH17».

Пра тое, што два ўкраінскія самалёты Су-25 ўчора маглі быць зьбітыя з тэрыторыі Расеі на вышыні больш за 5 кілямэтраў, паведаміў прадстаўнік інфармацыйнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка:

Андрэй Лысенка
Андрэй Лысенка

«У раёне пасёлка Дзьмітраўка чатыры штурмавікі Су-25 аказвалі агнявую падтрымку падразьдзяленьням Узброеных сіл Украіны, якія мужна трымаюць пазыцыі на мяжы нашай дзяржавы. Пасьля пасьпяховага выкананьня заданьня іх абстралялі з зэнітна-ракетных комплексаў магутнага дзеяньня, нягледзячы на супрацьракетныя манэўры, адстрэл цеплавых пастак, два нашы самалёты на вышыні 5,2 тысячы мэтраў былі падбітыя», — адзначыў ён.

Паводле папярэдняй інфармацыі, запуск ракет быў ажыцьцёўлены з тэрыторыі Расеі, падкрэсьліў сьпікер. Паводле яго слоў, ПЗРК, якія ёсьць у баевікоў, ня маюць такой вышыні паражэньня.

Як заявіў Лысенка, праводзіцца сьледзтва, пра лёс экіпажа інфармацыя пакуль не распаўсюджваецца дзеля бясьпекі лётчыкаў.

Раней у прэс-цэнтры Антытэрарыстычнай апэрацыі паведамлялі, што лётчыкі пасьпелі катапультавацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG