Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча ўвяла свае санкцыі супраць Масквы — скасавала Год Расеі


Радаслаў Сікорскі, архіўнае фота
Радаслаў Сікорскі, архіўнае фота

Польшча адклала правядзеньне заплянаваных на пачатак наступнага году шэрагу культурных мерапрыемстваў, якія павінны былі адкрыць «Год Польшчы ў Расеі» і «Год Расеі ў Польшчы», падрыхтоўка да якіх ішла поўнай хадою.

Пра рашэньне паведаміла выданьне Rzeczpospolita.

Як сказаў газэце міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, гэтыя пляны адкладзеныя, «і надоўга», у сувязі з санкцыямі Эўрапейскага Зьвязу за парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Сьпікер ураду Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска пацьвердзіла, што гэта рашэньне Рады міністраў краіны. Паводле яе слоў, «сустрэчы артыстаў і грамадзкасьці павінны аб’ядноўваць, а не разьядноўваць», а пры цяперашнім напружаным становішчы ўмоў для дыялёгу няма.

Эўразьвяз рыхтуецца ў чацьвер разгледзець магчымасьць новых санкцый супраць Расеі за яе няспынныя, нягледзячы на ўсе папярэджаньні, дзеяньні ў падтрымку збройнага прарасейскага сэпаратызму на невялікай частцы тэрыторыі ўсходу Ўкраіны.

Польшча ў Эўразьвязе зьяўляецца адным з самых вострых крытыкаў дзеяньняў Расеі, пачынаючы ад незаконнай акупацыі і анэксіі Расеяй Крыму і да апошняга часу, калі прарасейскія ўзброеныя сэпаратысты пры актыўнай падтрымцы Масквы вядуць супраць Украіны баі ў частцы Данбасу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG