«Чорныя скрыні» ад зьбітага «Боїнга-777» знаходзяцца ў руках сэпаратыстаў. Яны ж кантралююць усю доказную базу на месцы падзеньня малаазійскага лайнэру ў Данеччыне.
Пра гэта паведамляе газэта «Украіньска правда» са спасылкай на прэсавага сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэя Лысенку.
«Тэрарысты дапусьцілі туды нашых (украінскіх) выратавальнікаў, аднак тыя працуюць пад пагрозай зброі. Тэрарысты вымушаюць іх зьбіраць доказы і перадаваць ім»,— адзначыў Андрэй Лысенка.
Раней перадавалася, што «чорныя скрыні» знаходзяцца ў руках украінскіх экспэртаў.