Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія СМІ пачалі прасіць прабачэньня за абвінавачваньні ўкраінцаў у крушэньні Boеing-777


Пра гэта ад імя рэдакцыі гаворыцца ў паведамленьні выданьня «Газета.Ru» на старонцы ў Facebook.

«Газета.Ru» прынесла прабачэньні ў сацыяльнай сетцы Facebook за паведамленьне аб датычнасьці ўкраінцаў да крушэньня Boеing-777, дадзенае ў групе.

Пра гэта ад імя рэдакцыі гаворыцца ў паведамленьні выданьня на старонцы ў Facebook.

«Мы падкрэсьліваем, што абставіны трагедыі да гэтага часу ня вызначаныя», — гаворыцца ў паведамленьні.

Раней НТВ са спасылкай на кіраўніцтва ДНР паведаміў, што самалёт зьбілі ўкраінцы. Расея-1 таксама перадала, што самалёт зьбілі ўкраінскія ВВС. Яшчэ да таго, як стала вядома, што крушэньне пацярпеў цывільны самалёт, расейскія СМІ і расейскія баевікі на Данбасе ў сваіх акаўнтах напісалі, што «баевікі зьбілі ўкраінскі самалёт ля Тарэза», яшчэ ня ведаючы, што гаворка ідзе пра 300 чалавек на рэйсавым самалёце.

Сродкі масавай інфармацыі Расейскай Фэдэрацыі публікуюць досыць неверагодныя вэрсіі авіякатастрофы малайзійскага Boeing-777, які ўпаў ў Данецкай вобласьці пасьля верагоднага стрэлу па ім з ЗРК «Бук».

Так, агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў Расавіяцыі паведаміла, што верагоднай мэтай ракеты, якая трапіла ў малайзійскі «Боінг», мог быць самалёт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

«Лайфньюз» заявіў, што па словах відавочцаў (прыкладна на вышыні 10 км), за грамадзянскім самалётам ляцеў ваенны ўкраінскі самалёт.

XS
SM
MD
LG