Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія спэцыялісты атрымалі «чорныя скрыні» з Боінга


Бартавыя самапісцы малайзійскага самалёта знаходзяцца ў руках украінскіх спэцыялістаў. Пра гэта паведамляюць украінскія мэдыі са спасылкай на міністра замежных справаў Украіны Паўла Клімкіна. Міністр паведаміў аб стварэньні камісіі для расьсьледавання прычын падзеньня самалёта, у якую ўваходзяць экспэрты ІКАО, Нідэрляндаў, Малайзіі і ЗША.

Самалёт амэрыканскай вытворчасьці Боінг-777 малайзійскай авіякампаніі, на борце якога знаходзіліся каля трохсот чалавек, упаў вечарам у чацьвер на ўсходзе Ўкраіны паблізу мяжы з Расеяй. Улады Расеі, прарасейскія сэпаратысты ва Ўкраіне і ўрад Украіны вінавацяць адно аднаго ў дачыненьні да трагедыі. ЗША, ЭЗ і міжнародныя авіяцыйныя арганізацыі выступілі за правядзеньне ўсеабдымнага расьсьледаваньня абставінаў авіякатастрофы.

XS
SM
MD
LG