Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз патрабуе ад Расеі прызнаць выбары ва Ўкраіне і спыніць баевікоў у Данбасе


Акрываўлены абраз сярод аскепкаў шкла КамАЗу, падарвананага пад Данецкам

Акрываўлены абраз сярод аскепкаў шкла КамАЗу, падарвананага пад Данецкам

Лідэры Эўразьвязу, якія сабраліся ў аўторак увечары ў Брусэлі на нефармальны саміт, віталі прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне і заклікалі Расею прыкласьці ўсе намаганьні, каб спыніць супрацьстаяньне на ўсходзе краіны.

У сумеснай заяве лідэры 28 краін заклікаюць Расею супрацоўнічаць з «новым легітымным прэзыдэнтам краіны».

Акрамя таго, Маскву заклікалі «выкарыстоўваць свой уплыў на ўзброеных сэпаратыстаў, каб зьнізіць напружаньне на ўсходзе Ўкраіны».

На думку эўрапейскіх лідэраў, Расеі варта забясьпечыць, каб сэпаратысты і зброя не пранікалі праз мяжу з Украінай, а таксама працягнуць адвод войскаў з памежных з Украінай раёнаў.

«Расейская Фэдэрацыя павінна, у першую чаргу, не дапускаць перасячэньне мяжы сэпаратыстамі і пастаўкі зброі ва Ўкраіну. У сувязі з гэтым і з неабходнасьцю знайсьці палітычнае рашэньне, мы заклікаем Расейскую Фэдэрацыю ўступіць у сумленны і адкрыты дыялёг», — гаворыцца ў заяве.

Таксама Эўразьвяз запэўніў, што будзе і далей дапамагаць Украіне і чакаюць «шчальнага супрацоўніцтва» з новым прэзыдэнтам. Але адначасова лідэры краін дадалі, што Ўкраіна павінна прыкладаць больш намаганьняў у барацьбе з карупцыяй, рэфармаваньні судовай і праваахоўнай сыстэм і паляпшэньні бізнэс-клімату.

Па выніках сустрэчы прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу заявіў, што ЭЗ гатовы далей ўсебакова падтрымліваць Украіну і яе легітымнае нанова абранае кіраўніцтва ў «цяперашніх беспрэцэдэнтных умовах». Падтрымка, у прыватнасьці, будзе заключацца ў прадстаўленьні пакета фінансавай дапамогі, супрацоўніцтва па правядзеньні рэформаў, адкрыцьці другой фазы візавай лібэралізацыі і садзейнічаньні ў дасягненьні дамоўленасьцей з Расеяй па коштам на газ.
XS
SM
MD
LG