Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне шукаюць назіральнікаў АБСЭ, якія зьніклі ў Данецкай вобласьці


Архіўнае фота

Архіўнае фота

Міністэрства замежных спраў Украіны і праваахоўныя органы шукаюць месцазнаходжаньне групы АБСЭ, зь якой страчаная сувязь у Данецкай вобласьці.

«МЗС і праваахоўныя органы Ўкраіны, знаходзячыся ў кантакце з маніторынгавай місіяй АБСЭ, робяць усе неабходныя захады», — заявіў агенцтву Інтэрфакс-Украіна дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс.

Іншых падрабязнасьцяў ён не паведаміў, спаслаўшыся на бясьпеку маніторынгавай місіі.

«Адмысловая маніторынгавая місія АБСЭ ва Ўкраіне страціла сувязь з адной з групаў, якія працуюць у Данецкай вобласьці. Каманда выконвала звычайнае патруляваньне на ўсход ад Данецку, калі сувязь зь ёю была страчана. Аднавіць яе пакуль не ўдаецца», — гаворыцца ў паведамленьні АБСЭ.

У склад групы, зь якой страчаны кантакт, уваходзяць чатыры чалавекі — грамадзяне Эстоніі, Швайцарыі, Турэччыны і Даніі.
XS
SM
MD
LG