Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Міхалок адказаў за «Іжэўск»


Лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок адказаў на абвінавачваньні ў «русафобскіх выказваньнях», якія ён нібыта зрабіў на канцэрце ў Іжэўску. 28 красавіка 2014 у інтэрнэце быў апублікаваны яго відэазварот.

Сяргей Міхалок пацьвердзіў, што інцыдэнт адбыўся не ў Іжэўску 16 красавіка, а ў нямецкім Вупэртале на чатыры дні раней, і яго выказваньне прагучала ў адказ на правакацыю гледача-хулігана. Сяргей Міхалок абазваў таго «імпэрскім імбэцылам».

Напярэдадні дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі ад ЛДПР Раман Худзякоў прапанаваў забараніць гурту «Ляпіс Трубяцкой» выступаць у Расеі, паколькі «музыкант Сяргей Міхалок, які падтрымлівае нелегітымныя ўлады Ўкраіны, выступаў на Эўрамайдане, выкрыкваў лёзунг „Слава Ўкраіне!“, а ў звароце да незадаволеных ягонымі паводзінамі расейскіх гледачоў ужыў ненарматыўную лексыку».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG