Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міхалок паслаў «імпэрскіх імбэцылаў» і падтрымаў Украіну


Сяргей Міхалок

Сяргей Міхалок

Фронтмэн беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі» Сяргей Міхалок на на фэстывалі ў нямецкім Вупэрталі падтрымаў Украіну.

Выступаючы на фэстывалі «Peeplrock 2014», проста са сцэны ён паўтарыў «Жыве Беларусь!» і «Слава Ўкраіне!» і ў адказ пачуў «Жыве!» і «Героям Слава!»

Праўда, знайшліся ў залі тыя, хто паказаў сьпеваку сярэдні палец, на што Міхалок сказаў:

«Я бачу, што некаторыя паказваюць мне пальцы з зала. І я хачу сказаць, што мяне палохалі пісталетамі і аўтаматамі, у мяне кідалі цэглу, білі галаву нунчакамі. Адзіны палец, які можа мяне напалохаць, калі ён будзе адкушаны і засунуты сабе ў ж... . Так што, калі ты не зьбіраешся гэтага зрабіць, то пайшоў на...й, імпэрскі імбэцыл», — эмацыйна сказаў артыст і засьпяваў вядомы гіт «Ня быць скотам!»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG