Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праскі саміт рэкамэндуе Расеі зрабіць «мірны жэст»


Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман хоча адыграць ролю міратворца паміж Расеяй і Ўкраінай і атрымаў на гэта згоду ўдзельнікаў саміту Ўсходняга партнэрства ў Празе.

«Мы дамовіліся, што мы выберам форму звароту, якая будзе не патрабаваньнем, але рэкамэндацыяй. Адзінагалосная рэкамэндацыя Расейскай Фэдэрацыі ў якасьці мірнага жэсту і ў інтарэсах дээскаляцыі расейска-ўкраінскага канфлікту адвесьці свае войскі ад мяжы з Украінай», сказаў прэзыдэнт Зэман, выступаючы пры закрыцьці канфэрэнцыі.

У праскім саміце бралі ўдзел прэзыдэнты дзесяці краінаў (пяцёрка ад Усходняга партнэрства, а таксама пяці бліжэйшых краін-суседзяў). Афіцыйны Менск саміт праігнараваў, бо запрашэньне не было накіраванае пэрсанальна Аляксандру Лукашэнку. Эўракамісар у справе пашырэньня Эўразьвязу Штэфан Фюле, выступаючы сёньня, заявіў, што праект Усходняга партнэрства ня ставіць перад яго ўдзельнікамі пытаньня выбару паміж Усходам і Захадам, паміж Расеяй і Брусэлем. Мова ідзе пра тое, каб стварыць яго ўдзельнікам умовы для свабоднага і сувэрэннага выбару сваёй будучыні." Закрануў Фюле і падзеі ва Ўкраіне, якія, паводле яго, зьяўляюцца самым сур’ёзным крызысам у Эўропе ад 1945 году.
Мілаш Зэман
Мілаш Зэман
Паводле ініцыятывы чэскага боку на канфэрэнцыі была прынятая адозва, якая прапануе абодвум бакам канфлікту пасярэдніцтва ў вырашэньні канфлікту. «Роля пасярэдніка абумоўленая жаданьнем абодвух бакоў. Калі ня будзе нас хацець хаця б адзін з бакоў, пасярэдніцтва ня будзе», сказаў Зэман.

Да праекту Ўсходняга партнэрства ў 2009 годзе ў часе чэскага старшынёўства Эўразьвязам далучыліся Азэрбайджан, Армэнія, Грузія, Беларусь, Малдова і Ўкраіна. Мэта праекту прапанаваць гэтым краінам магчымасьці палітычнага і эканамічнага збліжэньня з Эўразьвязам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG