Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка хацеў бы пад «украінскі шумок» трапіць на саміт «Партнэрства»


Алесь Лагвінец

Алесь Лагвінец

Рэспубліка Беларусь ня будзе браць удзелу ў мерапрыемствах, якія пройдуць у Празе 24–25 красавіка ў рамках адзначэньня 5-й гадавіны існаваньня праграмы «Ўсходняе партнэрства». Чаму ў Прагу ня быў запрошаны Аляксандар Лукашэнка і чаму туды не паехаў ніякі іншы прадстаўнік Беларусі? У якім стане цяпер «Усходняе партнэрства» і якія выклікі стаяць перад гэтай праграмай? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.

Цыганкоў: Чаму беларускі бок вырашыў ня ўдзельнічаць у мерапрыемствах «Усходняга партнэрства»?

Лагвінец: Варта нагадаць, што Беларусь фактычна і не магла паўдзельнічаць на найвышэйшым узроўні, бо Аляксандру Лукашэнку забаронены ўезд у Эўразьвяз. І кіраўнік Беларусі цудоўна ведае, што яму трэба было б зрабіць, каб выйсьці з гэтага сьпісу — выпусьціць палітвязьняў. Лукашэнка гэтага ня робіць. Калі Лукашэнка спалохаўся расейскай агрэсіі ў Грузіі, ён вызваліў Казуліна. Зараз яму нічога не замінае вызваліць Бяляцкага, Статкевіча ды іншых палітвязьняў.

Таму ў Менск, відаць, было запрашэньне камусьці ніжэй, — магчыма, прэм’ер-міністру Мясьніковічу. Магчыма, сёньняшні кіраўнік паспрабаваў праціснуцца на саміт пад «украінскі шумок» — маўляў, прымайце нас такімі, якія мы ёсьць. Але Эўразьвяз грунтуецца на пэўных каштоўнасьцях і ня будзе губляць твар дзеля Лукашэнкі. Тым больш сам Лукашэнка сваімі апошнімі заявамі чарговы раз паказаў, што па-ранейшаму па-савецку ўспрымае ўсё тое, што адбываецца ў нашым рэгіёне.

Цыганкоў: На цяперашнія падзеі намякнуў і прадстаўнік беларускага МЗС Дзьмітры Мірончык, які сказаў: «З улікам падзеяў у рэгіёне „Ўсходняе партнэрства“ перажывае свае ня лепшыя часы, літаральна трашчыць па швах». Ці згодны вы з такой ацэнкай?

Лагвінец: Сапраўды, «Усходняе партнэрства» перажывае ня лепшыя часы. Непадпісаньне Ўкраінай пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ моцна паўплывала на гэтую праграму. Безумоўна, Захаду трэба вельмі моцна пераасэнсаваць сваю палітыку, быць больш актыўным. Бо проста дэклярацыі без канкрэтных дзеяньняў — а менавіта зоны вольнага гандлю, народнай дыпляматыі паміж людзьмі, бязьвізавай прасторы, большых інвэстыцыяў — не дапамогуць Захаду пашырыць свой уплыў на краіны рэгіёну.

Апроч дэклярацыяў, павінны быць і канкрэтныя дзеяньні. Сёньня Захад сапраўды ў сілу розных прычынаў такіх канкрэтных дзеяньняў робіць зусім ня шмат.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG