Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскія актывісты ў Славянску
Прарасейскія актывісты ў Славянску

Данбас. Першыя баі, першыя забітыя

У Данбасе абвастраецца сытуацыя. У Марыюпалі вайскоўцы адбілі атакі прарасейскіх нападнікаў. Двое забітыя, 15 паранена, 63 затрыманыя.

19:09 17.4.2014
У аэрапорце Данецку абвяргаюць заявы пра захоп.

Кіраўнік прэсавай службы аэрапорту паведаміў: «У аэрапорце ўсё спакойна».

Раней зьяўлялася інфармацыя пра тое, што ў аэрапорце знаходзяцца некалькі дзясяткаў прарасейскіх актывістаў.
19:41 17.4.2014
Валянтэры фармуюць антысэпаратысцкі батальён у Днепрапятроўску.

Колішнія вайскоўцы, рэзэрвісты, а таксама людзі, якія ня маюць вайсковага досьведу, фармуюць батальён добраахвотнікаў ва ўсходнім украінскім горадзе Днепрапятроўску, каб супрацьстаяць прарасейскім сэпаратыстам.
Даняччане-добраахвотнікі фармуюць батальён для супрацьдзеяньня сэпаратыстам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:09 0:00
Наўпроставы лінк
19:43 17.4.2014
Туск і Лукашэнка абмеркавалі сытуацыю ва Ўкраіне.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і Дональд Туск, кіраўнік ураду Польшчы, абмеркавалі «разьвіцьцё міжнароднай абстаноўкі ў сувязі з падзеямі, якія адбываюцца ва Ўкраіне».

Размова адбылася на ініцыятыву польскага боку, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.
21:31 17.4.2014

У Жэнэве дамовіліся ўстрымацца ад гвалту ва Ўкраіне

21:32 17.4.2014

Міліцыя затрымала лекарку, якая дабівала эўрамайданаўцаў ў Харкаўскім мэтро

XS
SM
MD
LG