Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала лекарку, якая дабівала эўрамайданаўцаў ў Харкаўскім мэтро


Праваахоўнікі затрымалі ўдзельніцу прарасейскага мітынгу ў Харкаве 13 сакавіка, якая прымала ўдзел у зьбіваньні ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку цэласнасьці Ўкраіны.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў міністар унутраных спраў Арсэн Авакаў, перадае Еспресо.TV.

«Падчас правядзеньня сьледча-апэратыўных мерапрыемстваў была ўстаноўлена грамадзянка А. 1961 г.н. , жыхарка горада Чугуева Харкаўскай вобласьці. Згодна з сабранымі доказамі ўстаноўлена, што яна брала актыўны ўдзел у зьбіцьці актывістаў Эўрамайдану і нанясеньні ім цялесных пашкоджаньняў. Грамадзянка А. дастаўлена ў сьледчы аддзел Харкаўскага гарадзкога ўпраўленьня міліцыі... Зь ёй праводзяцца сьледчыя дзеяньні. Вырашаецца пытаньне аб абраньні ёй меры стрыманьня», — напісаў Аваков.

Раней карыстальнікі інтэрнэту апазналі на відэа жанчыну, якая зьбівала нагамі акрываўленых людзей у Харкаве на прыступках мэтро, і знайшлі яе старонку ў сацыяльных сетках. Нягледзячы на тое, што яна выдаліла профіль, карыстальнікі знайшлі яе ў кэшы Google.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG