Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёс украінскіх вайскоўцаў у Крыме няпэўны


Былыя кіраўнікі Ўкраіны Леанід Краўчук і Леанід Кучма заклікалі выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Аляксандра Турчынава перадыслякаваць украінскіх вайскоўцаў з Крыму на мацярык.

Кучма адзначыў , што нават у страшным сьне не мог падумаць, што дажыве да таго часу, калі расійскія войскі акупуюць Крым.

Пра гэта паведамілі УНІАН у прэсавай службе Вярхоўнай Рады Украіны, заўважыўшы, што сустрэча адбылася па ініцыятыве Краўчука і Кучмы.

«Падчас сустрэчы Прэзыдэнты Украіны выказалі поўную падтрымку новай украінскай улады і яе першым крокам у звышцяжкія і драматычныя часы ўкраінскай гісторыі», — гаворыцца ў паведамленьні.— На іх думку, ваенная агрэсія і спроба анэксіі Крымскага паўвострава Ўзброенымі Сіламі Расейскай Фэдэрацыі зьяўляецца недапушчальнай«.

«Ніколі , нават у страшным сьне, я ня мог падумаць, што дажыву да таго часу, калі расейскія войскі акупуюць Крым», — сказаў Кучма.

Акрамя таго, абодва прэзыдэнты жорстка выступілі супраць спроб сэпаратызму і правакацый, якія адбываюцца ў некаторых рэгіёнах Украіны.

Разам з тым, Краўчук і Кучма зьвярнуліся з просьбай да Турчынава «абараніць і захаваць жыцьці ўкраінскіх вайскоўцаў, якія нясуць службу ў цяжкіх і небясьпечных умовах у Крыме».

На іх думку, неабходна тэрмінова правесьці іх перадыслякацыю на мацерыковую частку Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG