Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі адрэагаваў на крымскі крызіс


МЗС Беларусі

МЗС Беларусі

«Рэспубліка Беларусь ня можа быць абыякавай да падзеяў ва Ўкраіне, у тым ліку да праведзенага 16 сакавіка 2014 году рэфэрэндуму ў Крыме і прынятага па яго выніках рашэньня пра ўваходжаньне Крыму ў склад Расейскай Фэдэрацыі», — гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі.

«Рэспубліка Беларусь выступае супраць аднабокага, небесстароньняга тлумачэньня прынцыпаў міжнароднага права, каб дагадзіць геапалітычным інтарэсам, спробаў заяўляць пра ўнікальнасьць адных міжнародных сытуацыяў і тэрыторыяў і ігнараваць іншыя», — адзначае МЗС.

У заяве таксама гаворыцца:

«Беларусь прыкладзе ўсе магчымыя намаганьні для таго, каб вярнуць адносіны паміж Украінай і Расеяй да брацкіх і добрасуседзкіх, дапамагчы знайсьці варыянты ўрэгуляваньня ўсіх наяўных супярэчнасьцяў і не дапускаць сілавога супрацьстаяньня».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG