Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстралія ўводзіць таксама санкцыі супраць Расеі


Аўстралія, ілюстрацыйнае фота

Аўстралія, ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік МЗС Аўстраліі Джулі Бішоп абвясьціла ў сераду аб «увядзеньні мэтанакіраваных фінансавых санкцый і забароны на ўезд у краіну для асоб, якія гуляюць ключавую ролю ў вызначэньні расейскай палітыкі, якая будзе пагражаць сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны»

«Санкцыі і забарона на наведваньне краіны ў цяперашні час распаўсюджваюцца на 12 расійскіх і ўкраінскіх асоб, — сказала яна. — Гэтыя дзеяньні пацьвярджаюць нашу ясную і адназначную падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Украіны».

Як паведамілі ў МЗС Аўстраліі, сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіну, апублікаваны ня будзе: «Імёны людзей, у дачыненьні да якіх уведзены фінансавыя санкцыі, будуць абвешчаныя толькі пасьля прыняцьця паправак да заканадаўчага акту аб правілах ўвядзеньня санкцый ад 2011 года» . Па словах афіцыйнага прадстаўніка МЗС , гэта робіцца для таго , каб «пазьбегнуць рызыкі вываду сродкаў» з Аўстраліі, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG