Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС пра выступ Пуціна: Без камэнтароў


МЗС Беларусі

МЗС Беларусі

У беларускім Міністэрстве замежных спраў не камэнтуюць сёньняшні выступ і рашэньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра далучэньне Крыму да Расеі.

«Калі такая рэакцыя будзе, то я думаю, што мы будзем пра яе паведамляць не ў індывідуальным парадку праз тэлефон журналістам, а адпаведная інфармацыя зьявіцца на сайце МЗС. Але гэта тычыцца таго, як такая рэакцыя можа быць апублікаваная», — сказаў карэспандэнту Свабоды прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

На пытаньне, ці Беларусь падтрымлівае далучэньне Крыму да Расеі, спадар Мірончык сказаў:

«Я не гатовы даваць адказы на пытаньні такога кшталту».
XS
SM
MD
LG