Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскім вайскоўцам у Крыме дазволілі выкарыстоўваць зброю


Міністэрства абароны дазволіла ўкраінскім вайскоўцам, якія дысьлякуюцца ў Крыме, выкарыстоўваць зброю. Гэта зроблена «для абароны і захаваньня жыцьця ўкраінскіх вайскоўцаў».

Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

Дазвол на прымяненьне зброі быў дадзены пасьля гібелі ўкраінскага вайскоўца падчас штурму 13-га фотаграмэтрычнага цэнтру Галоўнага ўпраўленьня апэратыўнага забесьпячэньня Ўзброеных сіл Украіны ў Сімфэропалі.

Нападнікі былі апранутыя ў вайсковую форму вайскоўцаў Расейскай Фэдэрацыі бяз знакаў адрозьненьня.

У часе гэтага ж штурму яшчэ адзін украінскі вайсковец быў паранены і адзін цяжка траўмаваны, камандзіра часткі захапілі падчас перамоваў, паведаміла міністэрства.

Пасьля першых паведамленьняў аб раненьні ўкраінскіх вайскоўцаў падчас гэтага штурму прэм'ер-міністар Арсень Яцанюк заявіў сёньня, што крымскае пытаньне перайшло з палітычнай у ваенную стадыю па віне расейскага боку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG