Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскага вайскоўца забілі падчас штурму часткі ў Сімфэропалі


Ілюстрацыйнае фота. Вайсковец без апазнавальных знакаў цэліцца ва ўкраінскіх вайскоўцаў, Бельбек, 4 сакавіка
Ілюстрацыйнае фота. Вайсковец без апазнавальных знакаў цэліцца ва ўкраінскіх вайскоўцаў, Бельбек, 4 сакавіка

Падчас штурму расейскімі вайскоўцамі ўкраінскага фотаграмэтрычнага інфармацыйнага цэнтру ў Сімфэропалі загінуў украінскі вайсковец, паведамляе начальнік Крымскага рэгіянальнага мэдыяцэнтру Мінабароны Ўкраіны Ўладзіслаў Селязьнёў.

«Адзін чалавек забіты падчас штурму 13-га ФІЦ. Гэты ўкраінскі вайсковец нёс службу на тэрыторыі парку часткі», — напісаў ён на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook.

Паводле яго слоў, яшчэ аднаго параненага вайскоўца — капітана — адправілі ў бальніцу хуткай дапамогі Сімфэропаля.

«На цяперашні час украінскім афіцэрам абвясьцілі, што яны арыштаваныя, у іх забралі дакумэнты», — напісаў Селязьнёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG