Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першыя стрэлы ў Крыме, паранены ўкраінскі афіцэр


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Сымфэропалі штурмуюць фотаграммэтрычны цэнтар Упраўленьня цэнтральнага вайскова-тапаграфічнага і навігацыйнага Галоўнага ўпраўленьня апэратыўнага забесьпячэньня Ўзброеных сіл Украіны.

Пра гэта паведамляе арганізатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук у сваім Facebook.

Супраць украінскіх вайскоўцаў у Крыме ўжо ўжываюць агнястрэльную зброю — пра гэта заявіў на сэлектарнай нарадзе камандуючы ваенна-марскімі сіламі Ўкраіны контр-адмірал Сяргей Гайдук, паведамляе УНІАН.

«Апошнім часам пачасьціліся выпадкі сілавога дэманстратыўнага захопу вайсковых часьцей з ужываньнем зброі, як агнястрэльнай, так і траўматычнай», — сказаў контр-адмірал.

Ён дадаў, што ў Сымфэропалі паранены ўкраінскі афіцэр, ён мае два кулявыя раненьні ў нагу.

Паводле Гайдука, расейскія вайскоўцы ў Крыме мініруюць падыходы да вайсковай часьці ў Феадасійскім гарнізоне.

У цэлым, паводле ягоных слоў, на паўвостраве пачасьціліся выпадкі выкраданьня афіцэраў. Ужо зафіксавана выкраданьне 5 афіцэраў.

«Двух афіцэраў нам удалося вярнуць, а трое ўтрымліваюцца так званымі сіламі «самаабароны Крыму», — сказаў Гайдук.

Таксама ён дадаў, што зафіксаваныя выпадкі вандалізму і цынічнага абыходжаньня з вайскова-мэдычнымі аб’ектамі і пэрсаналам.

«Ажыцьцёўлены тры спробы сілавога ўплыву на сымфэропальскі шпіталь і на сэвастопальскі», — сказаў контр-адмірал.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG